55-і гадовы юбілей народнага фальклорнага ансамбля “Маркаўчанка”
У аграгарадку Маркава адбылося мерапрыемства з нагоды святкавання 55-і гадовага юбілею народнага фальклорнага ансамбля “Маркаўчанка”. Са святочнай сцэны прагучалі самыя шчырыя пажаданні і віншаванні, самыя добрыя словы ўдзячнасці за творчасць, талент і адданасць народнаму мастацтву.
За актыўны ўдзел у культурным жыцці Маладзечанскага раёна, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фальклорных традыцый і народнай творчасці ўсе удзельнікі калектыву атрымалі падзячныя лісты.
Жадаем удзельнікам калектыву доўга радаваць людзей сваёй творчасцю, абуджаць у душах любоў да роднай песні, захоўваць і прымнажаць нашу багатую спадчыну. Свята атрымалася вельмі добрым і па-сямейнаму ўтульным.
З вечара могуць спяваць аж да ранку
Нашы жанчыны, што з “Маркаўчанкі”.
Ведаюць толк яны ў песнях і ў працы
Твары іх светам яскравым ірдзяцца.
Песня злучае зямлю нашу з небам
Будзе ж хай так і другога не трэба.