РЦКСОБЫТИЯ

Віншаванне камбайнёраў-тысячнікаў 2024

Сённяшняе мерапрыемства было сапраўдным святам для камбайнераў-тысячнікаў ААТ «Гарадзілава».
Віншаванні гучалі ў адрас тых, хто дасягнуў выдатных вынікаў на жніве. Музычны падарунак ад народнага вакальнага ансамбля «ВІВА» Маладзечанскага раённага цэнтра культуры надаў сапраўды святочны настрой звычайнаму працоўнаму дню.

Такія мерапрыемствы дазваляюць адзначыць дасягненні лепшых камбайнераў і тых, хто заняты на адвозцы збожжа з палёў, паказаць, што іх праца важная і патрэбная. Хлебаробы — гэта сапраўдныя героі, якія ўкладваюць свае сілы і душу ў тое, каб у нас быў хлеб на стале.