29.07.2023
29 ліпеня, у вёсцы Ракуцёўшчыны адбылося традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечанае памяці Максіма Багдановіча, у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына”.
Сёння мы зноў сустрэліся тут, у Ракуцёўшчыне, каб прайсці тымі ж шляхамі, якімі хадзіў калісьці знакаміты беларускі паэт Максім Багдановіч. Больш як сто дзесяць год таму ён тут адпачываў, слухаў родную мову і спасцігаў таямніцы творчасці.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча аб’ядноўвае вакол сябе сапраўдных прыхільнікаў творчасці паэта і ў першую чаргу гэта літаратары, людзі, якія клапоцяцца пра жывое беларускае слова.
Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” мае свае традыцыі і гісторыю, мае сяброў, якія ўсе гады існавання філіяла крочылі разам і дзяліся сваёй паэзіяй.

