СОБЫТИЯЦКС

8.07.2023

Вязынка сустракала гасцей!

Кожны год купалаўскія мясціны збіраюць таленавітых людзей. Невыключэнне і сённяшняе свята паэзіі, песні і народных рамёстваў, прысвечанае творчасці Песняра Беларусі Янкі Купалы.
З пакалення ў пакаленне перадаюць удзельнікі народных гуртоў, народныя майстры сваё ўмельства, якое складвалася стагоддзямі. І наш клопат, каб усе здабыткі працавітага, таленавітага беларускага народа неслі ў свет новае пакаленне.

Да помніка Песняра прадстаўнікі ўлады, творчая інтэлегенцыя і госці свята ўсклалі кветкі. Гэта даніна памяці і падзякі першаму народнаму паэту Беларусі.

На святочныя мерапрыемствы былі запрошаны калектывы мастацкай самадзейнасці, беларускія паэты, пісьменнікі, артысты. Працуюць шматлікія выставы майстроў народнай творчасці, сувенірнай прадукцыі, кніг. Кожны, хто прыйшоў на свята, мог знайсці занятак па душы – наведаць майстар-класы, паслухаць выступоўцаў, зазірнуць у музей.

Мелі шмат мы раскіданых гнёздаў,
Дзе ні глянь — курганы, курганы.
Свет застаўся пахмурны і грозны
І пасля найвялікшай вайны.

Толькі Вязынку, хату Купалы
Наш народ захавае навек,
Бо і сёння адгэтуль нямала
Пачынаецца песенных рэк.
Пімен Панчанка. 1972

Беларускі дух і нацыянальная культура, гісторыя гэтых месцаў, звязанная з імем вялікага паэта, здаецца сама паэзія, што пасялілася тут назаўжды – усё гэта прыцягвае нас з вамі кожны год у гэтыя мясціны