РЦКСОБЫТИЯ

Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы

6 ліпеня адбылося свята паэзіі, песні і народных рамёстваў, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Вязанка кожны год збірае да сябе сяброў і таленавітых людзей. У кожнага народа ёсць паэт-веліч і значэнне якога ўзрастаюць ад пакалення да пакалення. Для нас, жыхароў Маладзечаншчыны – гэта Янка Купала. Незабыўныя імёны, зоркі нязгасныя беларускай культуры. Гэта скарбніца, у якую сабраны водар, прыгажосць, паэзія нашых ніў, палёў, лясоў, рэк, азёр – гэта летапіс жыцця народа з яго звычаямі, марамі, імкненнямі, барацьбой і перамогамі. Паўнаводнай ракой бруяць плыні беларускай літаратуры, а адзін з іх пачаткаў – Янка Купала.

Праграма свята была насычана падзеямі і літаратурна-музычнымі кампазіцыямі. Мы адчулі ўсю моц і хараство беларускай народнай песні. А таксама сталі слухачамі твораў беларускіх паэтаў. Прайшлі па сцежкам Янкі Купалы, атрымалі задавальненне ад выстаў дыкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных промыслаў і рамёстваў.

Беларускі дух і нацыянальная культура, гісторыя гэтых месцаў, звязанная з імем вялікага паэта, здаецца сама паэзія, што пасялілася тут назаўжды – усё гэта прыцягвае нас з вамі кожны год у гэтыя мясціны!