РЦКСОБЫТИЯ

10.07.2024

10 ліпеня, на Маладзечаншчыне, на раённыя Зажынкі, якія прайшлі ў СУП “Хажоваагра-2009”, сабраліся прадстаўнікі ўсіх гаспадарак рэгіёна, каб разам даць пачатак жніву. 

 Зноў зямелька падрыхтавалася аддаць нам свой багаты ўраджай, які выгадавала на сваіх палях.
На гэтым свяце выступілі творчыя калектывы Маладзечанскага раённага цэнтра культуры, якія павіншавалі ўсіх прысутных і выканалі яркія музычныя нумары. Гэтае свята стала выдатнай падзеяй, якая аб’яднала ўсіх жыхароў раёна вакол агульнай радаснай мэты.

Мы жадаем шчаслівага жніва працаўнікам. Каб на працу яны шлі з добрым настроем. Тэхніка іх не падводзіла, каб умалоты былі важкімі, а стома ад працы лёгкай і прыемнай.